Мілян (футбольны клюб)
Мілян | ||||||
Поўная назва | Associazione Calcio Milan S.p.A. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 16 сьнежня 1899 | |||||
Горад | Мілян, Італія | |||||
Стадыён |
Сан-Сыра Умяшчальнасьць: 80 018 | |||||
Прэзыдэнт | Паолё Скароні[d] | |||||
Кіраўнік | Elliott Management Corporation[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 2 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы acmilan.com (італ.) (анг.) (кіт.) |
«Мілян» (па-італьянску: Milan) — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Заснаваны ў 1899 годзе. 18-разовы чэмпіён Італіі, пяціразовы ўладальнік кубка Італіі. Сяміразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў, двухразовы Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Мілян» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых італьянскіх клюбаў па колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю й самым пасьпяховым клюбам сьвету па колькасьці міжнародных кубкаў (18 трафэеў). У 1963 годзе «Мілян» стаў першым італьянскім клюбам, які выйграў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Акрамя таго, «Мілян» зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці пераможаных Супэркубкаў УЭФА (5 перамог). Таксама «Мілян» зьяўляецца адной зь пяці эўрапейскіх камандаў, якія заслужылі права захоўваць у сябе трафэй Лігі чэмпіёнаў, які клюб заваёўваў сем разоў.
Хатнія матчы «Мілян» праводзіць на «Сан-Сыра», таксама вядомага як стадыён Джузэпэ Мэаццы. Стадыён, які знаходзіцца ў сумесным валоданьні зь «Інтэрам», зьяўляецца найбуйнейшым у італьянскім футболе, і ў цэлым здольны ўмясьціць 80 018 чалавек[1]. «Інтэр» лічыцца галоўным супернікам клюбу, і матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Мадонскае дэрбі, якое таксама зьяўляецца адным з найстарэйшых дэрбі ў гісторыі футболу[2]. На 2010 год, «Мілян» зьяўляецца трэцім самым падтрымліваемым клюбам у Італіі[3], і сёмым найбольш падтрымліваемым у Эўропе[4].
Былым уладальнікам клюбу зьяўляўся італьянскі палітык Сыльвіё Бэрлюсконі, а па стане на 2010 год клюб уваходзіў у дзясятку футбольных клюбаў з самым высокім прыбыткам[5]. У красавіку 2011 году часопіс Forbes ацаніў клюб у $ 838 млн[6]. Клюб быў адным з заснавальнікаў ня дзейнай цяпер групы G-14, арганізацыі вядучых футбольных клюбаў Эўропы, а таксама ягонай замены, Эўрапейскай клюбнай асацыяцыі[7]. На сёньня асноўным уладальнікам клюбу ёсьць амэрыканскі фінансавы фонд Elliott Management Corporation.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Крыкетны й футбольны клюб Мілян» (анг. Milan Cricket and Foot-Ball Club) быў заснаваны 16 сьнежня 1899 году ў піўной на вуліцы Бэрке ў Міляне. Ягонымі заснавальнікамі былі ангельцы Альфрэд Эдўардс і Гэрбэрт Кілпін, аматары футболу, які ў той час быў галоўным па папулярнасьці на іхняй радзіме ў Ангельшчыне. Аб заснаваньні клюбу грамадзкасьць была апавешчана двума днямі пазьней: у панядзелак 18 сьнежня 1899 году ў газэце «La Gazzetta Dello Sport». Эдўардс, у той час быў брытанскім віцэ-консулам у Міляне й вядомай асобай у мясцовым найвышэйшым сьвеце, стаў першым прэзыдэнтам клюбу. Першапачаткова клюб складаўся з сэкцыі крыкету, якую ўзначаліў Эдўард Бэры, і сэкцыі футболу, якой кіраваў Дэйвід Элісан.
У студзені 1900 году «Мілян» уступіў у Італьянскую фэдэрацыю футболу. З гэтага моманту каманда пачала набываць шырокую папулярнасьць і прэстыж. Ужо ў красавіку таго ж году клюб перамог Каралеўскі мэдаль, абыграўшы «Ювэнтус» зь лікам 2:0. Узнагарода, якую прымацаваў да сьцяга клюбу сам кароль Італіі Умбэрта Савойскі, стала першым трафэем, які заваяваў клюб. У наступным годзе «Мілян» паўтарыў гэты посьпех. «Чырвона-чорныя» хутка прагрэсавалі й ужо ў 1901 годзе атрымалі свой першы тытул чэмпіёнаў краіны, у фінале зь лікам 3:0 яны абыгралі генуэскі «Джэноа», перапыніўшы ягоную працяглую сэрыю перамог. Праз год мілянская каманда пад кіраўніцтвам Кілпіна ў фінале саступіла той жа «Джэноа». Другі чэмпіёнскі тытул мілянцам атрымалася здабыць толькі ў 1906 годзе. Гульня праходзіла ў Турыне на стадыёне «Ювэнтусу» — гэтую прывілегію ён атрымаў дзякуючы лепшай розьніцы забітых і прапушчаных мячоў, але асноўны й дадатковы час матчу скончыліся нулявой нічыёй. У 1936 годзе адбываецца зьмена назвы каманды з «Футбольны клюб „Мілян“» на «Спартовая асацыяцыя „Мілян“». У кіраўніцтве клюбу ў гэты ж час адбываюцца шматлікія зьмены, у выніку якіх прэзыдэнтам «Міляну» стаў Умбэрта Трабатоні, які кіраваў камандай з 1940 па 1954 гады. Чэмпіянат Італіі для «Міляну» складваўся ня лепшым чынам — каманда перажывала пэрыяд нестабільнасьці. «Расанэры» курсавалі ўверх-уніз па турнірнай табліцы, традыцыйна фінішуючы ў сярэдзіне, і вельмі рэдка займаючы месца ў чацьвёрцы найлепшых камандаў.
1946—1961
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая цаглінка ў мур супэрклюбу была пакладзена ў 1940 годзе, калі прэзыдэнтам клюбу стаў Умбэрта Трабатоні. Пад ягоным кіраўніцтвам і з дапамогай паплечніка Антоніё Бузіні «Мілян» да канца саракавых ўшчыльную падабраўся да вяршыні. Пасьля трагедыі 4 траўня 1949 году, якая забрала жыцьці футбалістаў вялікага «Тарына», клюб разам зь «Інтэрам» і «Ювэнтусам» распачаў спробу заняць апусьцелы трон. Шлях да «скудэта» пралягаў праз Швэцыю, там «Мілян» падпісаў магутнага форварда Гунара Нордаля. А праз год дадаў у склад клюбу яшчэ дваіх швэдаў: Гунара Грэна й Нільса Лідгольма. Усе яны зьяўляліся Алімпійскімі чэмпіёнамі па футболе. На трэнэрскую пасаду быў прызначаны вугорац Лаяш Шчайзьлер, які зрабіў зь сьціплага «Нарчэпінгу» добры клюб. Узмацнейньне клюбу прывяло да перамогі ў Сэрыі А ў сэзоне 1950—1951 гадоў, аднак, у наступных сэзонах «Мілян» ня здолеў стварыць канкурэнцыі «Ювэнтусу» і «Інтэрнацыянале». Такі стан рэчаў падштурхнуў кіраўніцтва вугорца, на месца якога быў запрошаны ягоны зямляк Бэла Гутман. Акрамя швэдаў асноўнымі гульцамі дружыны былі таксама італьянцы, як то Лярэнца Буфон, Чэзарэ Мальдыні і Карлё Анаваццы. «Мілян» здабыў скудэта тройчы ў канцы 1950-х гадоў і двойчы атрымаў Лацінскі кубак ў 1951 і 1956 гадох. Яшчэ да гэтага Гутман быў звольнены са сваёй пасады праз разнагалосьсі з кіраўніцтвам, не зважаючы на тое, што на момант сыходу трэнэра клюб займаў першы радок табліцы. У 1960-х «Мілян» вярнуўся да перамогаў, атрымаўшы паводле вынікаў сэзону 1961—1962 гадоў скудэта. Ачольваў каманду на той момант трэнэр-інаватар Нэрэо Рока, які вынайшаў тактыку катэначча. Да табару «Міляну» далучыліся маладыя Джаньні Рывэра і Жазэ Алтафіні. У наступным сэзоне, шмат у чым дзякуючы выніковым галам Алтафіні, «Мілян» здабыў свой першы Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, на сёньня вядомы як Ліга чэмпіёнаў, перагуляўшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Гэта таксама стала першай перамогай італьянскай дружыны ў турніры.
У 1964 годзе чырвона-чорныя, ачоленыя новым галоўным трэнэрам Джузэпэ Віяні, які зьмяніў Рока пасьля ягонага сыходу ў «Тарына», саступілі зь лікам 1:0 у гульні за Міжкантынэнтальны кубак бразыльскаму «Сантусам», прапусьціўшы гол на апошніх хвілінах. У 1967 году Рока ў другі раз у кар’еры стаў трэнэрам «Міляну». Пасьля гэтага «расанэры» сталі рэгулярна здабываць як нацыянальныя, гэтак, у асаблівасьці, міжнародныя трафэі. У 1968 годзе мілянскія футбалісты зрабілі своеасаблівы дубль, здабыўшы як чарговае скудэта, гэтак і атрымаўшы Кубак уладальнікаў кубкаў. У фінале італьянцы перагулялі нямецкі «Гамбург». У наступным сэзоне «Мілян» ў другі раз у гісторыі атрымаў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, зруйнаваўшы ў фінале нідэрляндзкі «Аякс». Посьпех быў падмацаваны перамогай у Міжкантынэнтальных кубку, дзе эўрапейцаў супрацьстаяў аргентынскі «Эстудыянтэс». Пасьля гэтых посьпехаў «Мілян» на некалькі гадоў сьцішыўся і здолеў перапыніць няўдалы пэрыяд толькі ў 1972 годзе, калі мілянцам скарыўся другім разам у гісторыі Кубак Італіі. Сэзон 1972—1973 гадоў стаў дзеля Рока апошнім на чале «Міляну». Трэнэр сышоў з клюбу абараніўшы кубка краіны і здыбаўшы Кубак уладальнікаў кубкаў, калі ў фінале быў пераможаны ангельскі «Лідс Юнайтэд».
Заўзятары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мілян» зьяўляецца адным з добра падтрымоўваных футбольных клюбаў у Італіі, паводле зьвестак дасьледаваньняў, праведзеных італьянскай газэтай La Repubblica[8]. Гістарычна склалася так, што «Мілян» падтрымліваецца гарадзкой працоўнай клясай і прафзьвязамі[9]. Зь іншага боку, асноўныя супернікі клюбу «Інтэр», у асноўным, падтрымліваецца больш квітнеючай клясай, як правіла мілянскай сярэдняй клясай.
Згодна зь зьвестамі дасьледаваньняў, у 2010 году «Мілян» зьяўляўся італьянскім клюбам, які мае самую моцную падтрымку ў Эўропе, і сёмым у цэлым па сьвеце, маючы больш чым 18,4 млн прыхільнікаў. «Мілян» на 2020 год меў адную з самых высокіх сярэдніх наведвальнасьцяў сярод эўрапейскіх футбольных клюбаў, саступаючы толькі дортмундзкай «Барусіі», «Баварыі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Барсэлёне», «Рэалу», «Інтэрнацыянале», «Шальке», «Тотэнгэм Готспуру», «Сэлтыку», «Атлетыка», «Ўэст Гэм Юнайтэду» й «Арсэналу»[10].
Прыхільнікі «Джэноа» лічаць «Мілян» адным з самых зьненавідным супернікам пасьля таго, як у студзені 1995 году прыхільнік «Міляну» зарэзаў заўзятара «Джэноа» Вінчэнца Спаньолё[11]. Аднак галоўным супрацьстаеньнем зьяўляецца суперніцтва «Міляну» з суседямі з клюбу «Інтэрнацыянале». Дэрбі паміж клюбамі мае назоў Мадонскае дэрбі ці Мілянскае дэрбі. Назва паходзіць ад Найсьвяцейшай Панны Марыі, статуяй якой аздоблена Мілянская катэдра. Матч звычайна стварае жывую атмасфэру, а перад пачаткам гульні заўзятары абодвух клюбаў разгортваюць шматлікія жартоўныя альбо абразьлівыя банэры.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Struttura». sansiro.net. (італ.)
- ^ «Is this the greatest derby in world sports?». Theroar.com.au. (анг.)
- ^ «Italia, il paese nel pallone» (PDF). demos.it. (італ.)
- ^ «Calcio, Barcellona club con più tifosi in Europa, Inter 8/a». la Repubblica. (італ.)
- ^ Manchester United fall behind Barcelona on Deloitte rich list. Guardian.co.uk (анг.)
- ^ Forbes: 10 самых дорогих футбольных клубов мира. Forbes.ru (рас.)
- ^ «ECA Members». ecaeurope.com. European Club Association. (анг.)
- ^ «Research: Supporters of football clubs in Italy». La Repubblica
- ^ «AC Milan vs. Inter Milan». FootballDerbies.com
- ^ «The 50 football clubs with the highest average attendance in the world this season». Givemesport.
- ^ «Genoa Bans Milan Fans From Sunday Match». ItalyMag.